Запрашаем на сустрэчу з археолагам П.М. Кенько

30 студзеня ў 12.00. у Ашмянскім краязнаўчым музеі адбудзецца сустрэча з навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі НАН Беларусі Паўлам Міхайлавічам Кенько, падчас якой мы даведаемся:
— якія найбольш старажытныя рэчы знойдзены ў ваколіцах Гальшан?
— хто пражываў на Гальшанскім гарадзішчы?
— ці знойдзены там сляды легендарнага князя Гольшы?
— як удавалася суіснаваць побач балтам-язычнікам і славянам-хрысціянам?
— якія падзеі XIII стагоддзя прынеслі найбольшае спусташэнне для насельнікаў гарадзішча і селішча-1?
— калі і чаму спынілася жыццё на гарадзішчы і селішчы-1?
І шмат іншых загадак старажытных Гальшан.

Уваход на мерапрыемства вольны!

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *