Запрашаем з 30 студзеня па 15 сакавіка наведаць выставу археалогіі «У пошуках згубленага часам…»

З 30 студзеня па 15 сакавіка 2026 г. запрашаем наведаць выставачны праект «У пошуках згубленага часам», арганізаваны сумесна з Інстытутам гісторыі Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі. На выставе прадстаўлены матэрыялы археалагічных раскопак Гальшанскага археалагічнага комплексу, які ўключае ў сябе: гарадзішча, малое гарадзішча, шэсць селішчаў, шэраг курганных пахаванняў і грунтовыя могільнікі.

На выставе прадстаўлены прадметы хатняга ўжытку, рэчы з рыштунку воіна, фрагменты зброі, упрыгожванні, металічныя амулеты, фрагменты посуду, вырабы з рога V — XVI стст. і інш.

 

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *